Брасаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брасаўскі раён
Брасовский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Локаць
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 23 800
Плошча 1210 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 216 м
Месцазнаходжаньне Брасаўскага раёну
Брасаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48354
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бра́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Локаць.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1210 км². Асноўныя рэкі — Няруса, Крапіўна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрытарыяльнай аснове Брасаўскай воласьці Сеўскага павету з адначасовым улучэньнем у ягоны склад тэрыторыі Глоднеўскага раёну Цэнтральна-Чарназёмнай вобласьці.

Да 20 кастрычніка 1931 году цэнтрам раёну было сяло Брасава — адсюль найменьне раёну, якое захавалася да цяперашняга часу.

У 1929—1937 гадах Брасаўскі раён уваходзіў у склад Заходняй вобласьці, у 1937—1944 гадах — у Арлоўскую вобласьць, з 1944 году — у Бранскую вобласьць.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 23,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 12 тыс. Усяго налічваецца 82 сельскія населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 10 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Локацкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Брасаўскае сельскае паселішча
  2. Верабскае сельскае паселішча
  3. Варанавалогскае сельскае паселішча
  4. Глодняўскае сельскае паселішча
  5. Добрыкаўскае сельскае паселішча
  6. Дубраўскае сельскае паселішча
  7. Крупецкае сельскае паселішча
  8. Пограбскае сельскае паселішча
  9. Сныткінскае сельскае паселішча
  10. Сталбоўскае сельскае паселішча

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзяць чыгунка Бранск — Льгоў, аўтамагістраль М3 Масква — Кіеў. Усе сельскія паселішчы маюць мясцовае аўтобуснае злучэньне з цэнтрам раёну.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзейны манастыр Плашчанская пустэльня