Братэрская магіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Братэрская магіла — групавое пахаваньне памерлых прыкладна ў адзін час, часта ў выніку бітвы, голаду, эпідэміі або стыхійнага бедзтва. Для братэрскіх магіл характэрна адсутнасьць індывідуальных пахаваньняў. У старажытнасьці такія пахаваньні звалі скудзельніцамі.[1] Вялікая колькасьць вайсковых братэрскіх магіл зьявілася ў выніку Першай і Другой сусьветных войнаў.[2]

Эпідэміялягічнае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўмовах вайны (калі ў большасьці людзей у раёне баявых дзеяньняў аслаблены імунітэт і асноўнай крыніцай вады зьяўляюцца адкрытыя крыніцы) хуткае пахаваньне трупаў загінуўшых воінаў мае важнае значэньне для прадухіленьня распаўсюджваньня заразных захворваньняў сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва. Братэрскія магілы з мэдыцынскага пункту гледжаньня зьяўляюцца «санітарнымі пахаваньнямі».

Пры баявых дзеяньнях таксама зьяўлялася вельмі актуальным пахаваньне забітых верхавых і гужавых коней, а таксама іншых цяглавых жывёл, што патрабавала арганізацыі жывёльных могільнікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]