Брацлаўскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Брацлаўскае ваяводзтва
Braclav. Брацлав (1720).jpg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Адміністрацыйны цэнтар Брацлаў
Ваяводы Ваяводы брацлаўскія
Кашталяны Кашталяны брацлаўскія
Плошча 31 660 км²
Час існаваньня 15661795
Месцазнаходжаньне Брацлаўскага ваяводзтва
Брацлаўскае ваяводзтва на мапе

Брацлаўскае ваяводзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Брацлаў.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».

Ваяводзкая харугва была шэрага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падольле)[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводзтва перанесьлі з Брацлава ў Віньніцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзялялася на два паветы: Віньніцкі і Брацлаўскі (апошні сладаўся з двух частак уласна Брацлаўскай i Зьвянігарадзкай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтар — Гранаў) і Зьвянігарадзкі паветы[1].

Ваяводзкі соймік праходзіў у Віньніцы. Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: ваяводы брацлаўскія і кашталяны брацлаўскія

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводзтва нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаярэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага.[2]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Брацлавское; лац. Palatinatus Braclaviensis, польск. Województwo bracławskie

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
  2. ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]