Брод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брод у Сеньненскім раёне (Беларусь)

Брод — плыткае месца рэчышча, якое можна пераадолець пешшу, вершкі ці транспартным сродкам, без выкарыстаньня масту ці чоўна.

У тапаніміцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўней ля брадоў паўставалі паселішчы і атрымлівалі ад іх назвы. Так, ад балцкага слова „brasls“ пайшлі назвы ракі Браслы, Браслаўскай воласьці, а таксама, паводле некаторых дасьледнікаў, назва беларускага места Браслава.

Ад ангельскага „ford“: Оксфард (літаральна „валовы брод“), Стрэтфард (літаральна „брод на вуліцы“).

Ад нямецкага „furt“: Франкфурт („франскі брод“), Клягенфурт, Швайнфурт, Эрфурт.

Ад украінскага „брод“: Броды.

Ад чэскага „brod“: Гаўлічкаў Брод, Угерскі Брод, Чэскі Брод.

Гістарычныя пераправы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пешая пераправа праз раку Бэраўнку ў Чэхіі

Сярод найвядомейшых у гісторыі пераправаў праз брод:

  • Бітва на Бойне 1 ліпеня 1690 року як вырашальная перамога пратэстантаў над каталікамі ў Ірляндыі.
  • Бітва пад Асаі 23 верасьня 1803 року, дзе дзякуючы знойдзенаму броду перамога брытанцаў стала пераломнай падзеяй Другой ангельска-маратгаўскай вайне.
  • Бітва пад Роркс-Дрыфтам 22 студзеня 1879 року, калі брытанцы перамаглі зулусаў ля істотнага броду на памежнай рацэ Бафала.