Бруге (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Бэльгіі Бруге
Club Brugge KV.png
Поўная назва Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging
Заснаваны 1891
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 042
Галоўны трэнэр Мішэль Прудом
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2012—2013 3 месца
Афіцыйны сайт

Бруге (па-нідэрляндзку: Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. 13-разовы чэмпіён Бэльгіі (1920, 1973, 1976, 1977, 1978, 1980, 1988, 1990, 1992, 1996, 1998, 2003, 2005). 10-разовы ўладальнік кубка Бэльгіі (1968, 1970, 1977, 1986, 1991, 1995, 1996, 2002, 2004, 2007). Клюб быў заснаваны ў 1891 годзе, зьяўляецца адным з найстарэйшых футбольных клюбаў Бэльгіі, а таксама адным з двух агульнапрызнаных грандаў нацыянальнага першынства. «Бруге» ёсьць адзіным бэльгійскі клюбам, які ўдзельнічаў у фінале самага прэстыжнага эўрапейскага клюбнага турніру, то бок Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Акрамя гэтага клюбу ў горадзе Бруге ёсьць яшчэ адзін футбольны клюб «Сэркль Бруге», аднак сусед не настолькі знакаміты й тытулаваны. Сваёй першай перамогі ў нацыянальным першынстве «Бруге» дамогся толькі ў сэзоне 1919—1920 гадоў, у першым чэмпіянаце пасьля Першай сусьветнай вайны, а да гэтага клюб пяць разоў станавіўся срэбраным прызэрам бэльгійскага чэмпіянату. Аднак залатыя годы для клюбу надыйшлі толькі праз 50 гадоў. У сярэдзіне 1970-х гадох «Бруге» узначаліў знакаміты Эрнст Гапэль, які на працягу 3 сэзонаў запар прыводзіў клюб да чэмпіёнства. Пад кіраўніцтвам таго ж трэнера клюб праводзіў самыя ўдалыя эўрапейскія кампаніі ў сваёй гісторыі. Менавіта тады «Бруге» выйшаў у фіналы Кубка чэмпіёнаў і Кубка УЭФА, але да расчараваньня сваіх прыхільнікаў абодва разы саступаў аднаму й таму жа суперніку — «Лівэрпулу».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы клюб у Бруге быў створаны студэнтамі каталіцкай і нэўтральнай школамі. Аднак 13 лістапада 1891 году клюб быў перайсфармаваны, і менавіта гэтая дата лічыцца асноўнай датай стварэньня клюбу.

Сувязі з «Гвадаляхарай»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бруге» зьяўляецца адным з клюбаў, якія натхнілі да стварэньня найбуйнейшага футбольнага клюбу Мэксыкі «Гвадаляхара». Лягатыпы абодвух клюбаў маюць падабенства, першымі гульцамі мэксыканскага клюбу былі францускія й бэльгійскія эмігранты.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 8 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Том Гёглі 1984
3 Сьцяг Бэльгіі ПА Тымі Сыманс (капітан) 1976
4 Сьцяг Коста Рыкі Аб Оскар Дуартэ 1989
6 Сьцяг Ганы ПА Энох Аду 1990
7 Сьцяг Бурундзі Нап Магамэд Чытэ 1984
8 Сьцяг Ізраілю Нап Ліёр Рэфаэлаў 1986
9 Сьцяг Бэльгіі Нап Том Дэ Сутэр 1985
10 Сьцяг Даніі ПА Еспэр Ёргэнсэн 1984
11 Сьцяг Бэльгіі ПА Жанатан Бляндэль 1984
13 Сьцяг Гішпаніі ПА Віктар Васкес 1987
14 Сьцяг Даніі Аб Джым Лярсэн 1985
15 Сьцяг Кітаю ПА Ван Шангуань 1993
16 Сьцяг Бэльгіі Нап Максім Лест’ен 1992
17 Сьцяг Польшчы ПА Вальдэмар Сабота 1987
19 Сьцяг Бэльгіі Аб Тама Мёнье 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Аўстраліі Бр Мэт’ю Раян 1992
22 Сьцяг Ісьляндыі Нап Эйдур Гуд’ёнсэн 1978
27 Сьцяг Партугаліі Аб Элтан Мантэйру
28 Сьцяг Бэльгіі Аб Ляран Дэ Бок 1992
30 Сьцяг Чылі Нап Нікаляс Кастыльлё 1993
32 Сьцяг Бэльгіі ПА Вадыс Аджыджа-Афаэ 1989
33 Сьцяг Сэрбіі Бр Уладан Куёвіч 1978
40 Сьцяг Бэльгіі Аб Б’ёрн Энгельс 1994
41 Сьцяг Бэльгіі ПА Біргер Вэрстатэ 1994
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Брэндан Мэхеле 1993
50 Сьцяг Бэльгіі Бр Свэн Дуст 1994
55 Сьцяг Бэльгіі Нап Туўр Дыркс 1995
63 Сьцяг Бэльгіі Нап Балі Баліньнялі-Мбамбо 1995
77 Сьцяг Швэцыі Аб Фрэдрык Стэнман 1983
90 Сьцяг Нігерыі Нап Кегіндэ Фатаі (ар. «Астра») 1990

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]