Бруно Мбанангой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бруно Мбанангой
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1980(1980-07-15)[1][2] (43 гады)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005
2005—2006
2006—2009
2009—2011
2011—2013
2013—2016
2016
Джэрба
Зарзіс
Дынама Менск
Сывасспор
Дынама Менск
Мэсайл
105 Лібрэвіль
100 (19)
21 (4)
63 (16)
18 (3)
46 (2)
Зборныя
2000—2012 Габон 67 (10)

Бруно Мбанангой Зыта (па-француску: Bruno Mbanangoyé Zita; нарадзіўся 15 ліпеня 1980 году, Порт-Жантыль, Габон) — былы габонскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Габону.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рана пачаў гуляць у футбол і неўзабаве трапіў у спэцыялізаваны цэнтар падрыхтоўкі футбалістаў у сталіцы Габону, горадзе Лібрэвіль. Там шэсьць гадоў правёў у камандзе «Пэтраспор», пазьней зьехаў у Туніс, дзе трапіў у каманду другога дывізіёну «Джэрба». Паказваючы гульню высокага ўзроўню, ужо ў наступным, 2005 годзе, выступаў за каманду першага дывізіёну «Зарзіс». У 2006 годзе Бруно заключыў чатырохгадовы кантракт зь менскім «Дынама». Амаль год пайшоў на адаптацыю й, пагуляўшы папярэдне за дубль каманды, ужо да сярэдзіны сэзону 2007 году Бруно зайграў у свой звыклы футбол. Як вынік, двойчы ў 2007 і 2008 гадах заўзятары «Дынама» прызнавалі Мбанангоя найлепшым гульцом каманды. У лістападзе 2012 году праз траўму сьпіны пакінуў «Дынама» і абвесьціў пра прыпыненьне кар’еры гульца[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную каманду выступае з 1999 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынама Менск

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Bruno Mbanangoye // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Bruno Zita Mbanangoyé // FBref.com (мн.)
  3. ^ Мбанангой попрощался с «Динамо» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]