Брусэльскі сталічны рэгіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Брусэльскі сталічны рэгіён
фр. Région de Bruxelles-Capitale
нід. Brussels Hoofdstedelijk Gewest
Belgium brussels iris.svg
Flag Belgium brussels.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Бэльгія
Статус Фэдэратыўны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Брусэль
Улучае 19 муніцыпалітэтаў
Дата ўтварэньня 18 чэрвеня 1989
Афіцыйныя мовы француская, нідэрляндзкая
Насельніцтва (2010) 1 125 млн.
Плошча 161,4 км²
Месцазнаходжаньне
Брусэльскі сталічны рэгіён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT+1
Летні час GMT+2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Каардынаты: 50°50′45″ пн. ш. 4°21′7″ у. д. / 50.84583° пн. ш. 4.35194° у. д. / 50.84583; 4.35194 Брусэльскі сталічны рэгіён (па-француску: Région de Bruxelles-Capitale, па-нідэрляндзку: Brussels Hoofdstedelijk Gewest) — адзін з трох рэгіёнаў Бэльгіі, суб’ект фэдэрацыі нароўні з Фляндрыяй і Валёніяй. Брусэльскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны зьяўляюцца раёнамі аднаго гораду (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусэль адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненьні да ўсёй аглямэрацыі.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заканадаўчы орган Брусэлькага сталічнага рэгіёну — Брусэльскі сталічны парлямэнт (па-француску: Le Parlement bruxellois, па-нідэрляндзку: Brussels Hoofdstedelijk Parlement), які абіраецца жыхарамі рэгіёну ў ходзе прамых усеагульных выбараў. Адукацыя й культура зьяўляюцца паўнамоцтвамі не Брусэльскага сталічнага парлямэнта, а флямандзкай і франкамоўнай супольнасьцяў (у залежнасьці ад мовы). Дзеля каардынацыі дзеяньняў гэтых дзьвюх супольнасьцяў на тэрыторыі Брусэля створаны Брусэльская сталічная рада (па-француску: Le Conseil bruxellois, па-нідэрляндзку: Brusselse Hoofdstedelijke Raad), якая складаецца з флямандзкіх і валёнскіх прадстаўнікоў.

Урад Брусэльскага сталічнага рэгіёну прызначаецца дэпутатамі Брусэльскага сталічнага парлямэнту тэрмінам на пяць гадоў. Урад складаецца з франкамоўнага міністра-прэзыдэнта, двух нідэрляндамоўных і двух франкамоўных міністраў.

Дзьвюхмоўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брусэльскі сталічны рэгіён зьяўляецца дзьвюхмоўным. Гэта значыць, што ўсе афіцыйныя публікацыі выдаюцца на францускай і нідэрляндзкай мовах. Таксама ўсе вуліцы, муніцыпалітэтаў, станцыі мэтро маюць па дзьве афіцыйныя назвы. Нягледзячы на тое, што Брусэль гістарычна належыць да Фляндрыі, франкамоўныя ўжо даўно складаюць пераважную большасьць (каля 85-90% насельніцтва).

Тым ня менш дадзеныя лічбы не перадаюць моўную сытуацыю з поўнай дакладнасьцю. Часьцяком людзі, якія адносяць сябе да франкамоўнай суполцы таксама добра валодаюць нідэрляндзкім, часам нават на ўзроўні роднай мовы. Многія брусэльцы (перш за ўсё старэйшае пакаленьне) могуць вольна размаўляць на трох мовах — францускай, нідэрляндзкай і брусэльскім дыялекце (адзін з флямандзкіх дыялектаў), які вельмі моцна адрозьніваецца ад нідэрляндзкай літаратурнай мовы. Аб прадстаўніках гэтай групы можна сказаць, што яны авалодалі дадзенымі мовамі «стыхійна», у працэсе натуральнага зносінаў і сацыяльных кантактаў.

У апошнія гады франкамоўныя бацькі часта адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў школы з выкладаньнем на нідэрляндзкай мове. Зьвязана гэта з узмацненьнем ролі нідэрляндзкай мовы ў Бэльгіі. Лічыцца, што дзецям, якія аднолькава добра размаўляюць на абедзьвюх мовах, лягчэй будзе дасягнуць посьпеху ў жыцьці.

Камуны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны з 19 камунаў Брусэльскага сталічнага рэгіёну зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асабістай адказнасьцю за збор мясцовых пошлінаў, на такія патрэбы, як то ўтрыманьне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, школ і дарог у сваіх межаў. Муніцыпальная адміністрацыя складаецца са свайго мэра, рады й выканаўчага органа. У 1831 годзе Бельгія была падзелена на 2739 муніцыпалітэтаў, у тым ліку 19 зь іх у Брусэльскім сталічным рэгіёне. У адрозненьні ад большасьці муніцыпалітэтаў у Бельгіі, тыя што разьмешчаны ў сталічным рэгіёне не былі аб'яднаны зь іншымі падчас некалькіх этапаў зьліцьця, якія адбыліся ў 1964, 1970 і 1975 гадох.

Самы буйны й самы густанаселены з муніцыпалітэтаў — горад Брусэль, які ахоплівае 32,6 км² з 145 917 жыхароў. Найменшым населеным пунктам зьяўляецца Кукельбэрг, у якім пражывае толькі 18 541 жыхароў, у той час калі самы маленькі па плошчы ў рэгіёне ёсьць Сэн-Жос-тэн-Нодэ, які займае ўсяго 1,1 км² і мае самую вялікую шчыльнасьць насельніцтва — 20 822 чал/км².

Сьпіс камунаў:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брусэльскі сталічны рэгіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў