Брылевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 00:46, 8 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Файл:Bryleviczy2007.jpg
Падчас будоўлі, жнівень 2007

Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Менску (Маскоўскі раён). Узьнік у 20052008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтку Брылевічы.

Маёнтак

Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражываньня ўладальнікаў побач разьмешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасьць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы - маёнтак Сеніцкай воласьці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе - двор, 6 жыхароў.

30 ліпеня 1964 указам Прэзідыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.

Мікрараён

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». Але ў сьнежні 2006 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў прыняў рашэньне «у мэтах эстэтызацыі гарадзкога асяродзьдзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Менска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспэкта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Менск-Берасьце (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы (Брилевичи)…[1]»

У мікрараёне знаходзяцца вуліцы Яна Чачота, Каралінская, Напалеона Орды, Ежы Гедройца.

Адлюстраваньне ў тапаніміцы Менску

Назва менскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

Крыніцы