Будавесьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Будавесьць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лоўжы
Вусьце Обаль
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 284 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Будаве́сьць, у верхняй плыні Будавіца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 284 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўныя прытокі — Чарніца (правы) і Баброўка (левы).

Пачынаецца за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лоўжы і цячэ ўсходняй ускраінай Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Плігаўкаў 2. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 19 км[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 75.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1