Будайскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Будайскі замак
вуг. Budavári Palota
Холмская брама Берасьцейскай крэпасьці
Краіна Вугоршчына
Горад Будапэшт
Каардынаты 47°29′46″ пн. ш. 19°02′23″ у. д. / 47.49611° пн. ш. 19.03972° у. д. / 47.49611; 19.03972Каардынаты: 47°29′46″ пн. ш. 19°02′23″ у. д. / 47.49611° пн. ш. 19.03972° у. д. / 47.49611; 19.03972
Тып будынка Фартэцыя
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура, рэнэсансная архітэктура[d] і барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Жан-Нікаля Жадо, Міклаш Ібл, Алаяш Гаўсман
Дата заснаваньня 1 чэрвеня 1836 году
Будаваньне XIV стагодзьдзеXX стагодзьдзе
Статус Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Сайт whc.unesco.org/en/list/4…
Будайскі замак на мапе Вугоршчыны
Будайскі замак
Будайскі замак
Будайскі замак
Будайскі замак на Вікісховішчы

Будайскі замак ці Будайскі палац (па-вугорску: Budavári Palota, па-нямецку: Burgpalast) — гістарычны замак і палацавы комплекс вугорскіх каралёў ў Будапэшце. Быў пабудаваны ў 1265 годзе, але масіўны палац у стылі барока, які сёньня займае вялікую частку тэрыторыі, быў пабудаваны паміж 1749 і 1769 гадамі. Комплекс у мінулым меў назовы Каралеўскі палац і Каралеўскі замак.

У крэпасьць можна дабрацца на фунікулёры Будавары Шыкла і на аўтобусе ад плошчы імя Сэл Кальмана. У 2002 годзе Будайская крэпасьць разам са старажытным Аквінкумам і праспэктам Андрашы была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая каралеўская рэзыдэнцыя на месцы сучаснага замка была пабудавана вугорскім каралём Бэла IV паміж 1247 і 1265 гадамі. Найстаражытнейшая частка сучаснага замка пабудавана ў XIV стагодзьдзі герцагам Славоніі Стэфанам, малодшым братам вугорскага караля Людвіка Вялікага. За часам караля Жыгімонце замак быў сур’ёзна пашыраны і, верагодна, стаў самым вялікім у позьнім Сярэднявеччы. Пасьля бітва пры Мохачы ў 1526 годзе вугорскае каралеўства перастала існаваць і туркі бесьперашкодна занялі замак. Пры асманскай уладзе комплекс будынкаў замка выкарыстоўваўся як вайсковыя баракі і стайня, частка памяшканьняў пуставала. Большая частка сярэднявечных пабудоваў замка была разбурана пры аблозе хаўрусьніцкімі войскамі Сьвятой лігі Буды пры вызваленьні гораду падчас Вялікай Турэцкай вайны.

У 1715 годзе кароль Карл VI загадаў расчысьціць тэрыторыю замка ад развалінаў і пачаў будаўніцтва новага комплексу будынкаў. У 1749 годзе будаўніцтва новага каралеўскага палаца было скончана. 4 траўня 1849 году вугорская рэвалюцыйнае войска пад правадырствам Артура Гёргея аблажыла замак Буда, замак быў захоплены але ў выніку каралеўскі палац цалкам згарэў.

Неўзабаве пасьля Вугорскай рэвалюцыі, у 1850—1856 гадох палац быў адноўлены. Пасьля заключэньня Аўстра-вугорскага пагадненьня ў 1867 годзе імпэратар Франц Ёсіф I быў каранаваны ў замку як кароль Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі аўтаномны вугорскі ўрад прыняў рашэньне аб будаўніцтве новага будынка каралеўскага палаца, які не саступаў любой зь вядомых тады рэзыдэнцыяў эўрапейскіх манархаў, будаўніцтва працягвалася каля сарака гадоў — з 1875 па 1912 год. Пасьля афіцыйнага адкрыцьця ў 1912 годзе новага каралеўскага палаца будынак быў прызнаны самым выдатным вугорскім будынкам, які ўвасабіў надыход новага стагодзьдзя.

Пасьля рэвалюцыі 1918 году і зрушэньні Габсбургаў каралеўскі палац стаў рэзыдэнцыяй кіраўніка Вугоршчыны Міклаша Хорці. У 1944 годзе, падчас узяцьця Будапешта замак стаў апошняй кропкай супраціўленьня фашысцкіх войскаў. Цяжкія баі зноў ператварылі замак у руіны. Пасьля вайны былі праведзены архэалягічныя раскопкі з мэтай аднаўленьня некаторых сярэднявечных будынкаў. Вынікам стала адкрыцьцё некаторых пабудоваў часоў Жыгімонта. Маштабная рэканструкцыя сярэднявечных умацаваньняў сур’ёзна зьмяніла аблічча сучаснага гораду. Праект рэканструкцыі лічыцца ўдалым, паколькі ўдалося сумясьціць від на сярэднявечныя пабудовы з сучаснай пляніроўкай замку.

Паколькі камуністычны ўрад Вугоршчыны лічыў каралеўскі палац сымбалем ранейшага рэжыму і прыгнёту нацыі, палац падвергся варварскай перабудове, многія каштоўныя архітэктурныя вынаходзтвы былі зьнішчаны або не былі адноўлены ў ранейшым відзе пасьля вайны. Замак стаў культурным цэнтрам Будапэшта з музэямі (Вугорская нацыянальная галерэя, Музэй гісторыі Будапешта) і домам Нацыянальнай бібліятэцы. Канчаткова палац быў адноўлены ў 1966 годзе, а інтэр’еры замка цалкам адноўлены толькі да 1980 году.

У сакавіку 2006 году Нацыянальны фонд культурнай спадчыны краіны падрыхтаваў плян доўгатэрміновага разьвіцьця замка. Паводле вынікаў дасьледаваньня сьцьвярджаецца, што паваенная рэстаўрацыя 1952—1966 гадоў прывяла да беззваротных страт шматлікіх элемэнтаў замка, якія было прапанавана аднавіць, але канчатковага рашэньня пакуль ня прынята.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]