Будзівід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Будзівід (1240-я1295) — вялікі князь літоўскі з пачатку, відаць, разам з старэйшым братам Будзікідам (12821290), а пасьля самастойна (12921295[1]).

Упершыню згадваецца разам з Будзікідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб падтрымліваць зь ім мір. Паводле некаторых зьвестак, дуўмвірат Будзікіда і Будзівіда прыйшоў да ўлады, скінуўшы са стальцу Пялюзэ — меркаванага сына іх папярэдніка, Трайдзеня. Пасьля згадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбурга ў 1291 годзе як «Pucuwerus rex Lethowie», калі паслаў войска на чале са сваім сынам Віценем супраць палякаў у Берасьцейскую зямлю, якая ў той момант стала аб’ектам міжусобнага канфлікту галіцка-валынскіх князёў. Вынік выправы невядомы, пагатоў валадараньне ВКЛ над зямлёй выразна акрэсьліваецца толькі з 1315 г. Ю. Пузына атаясамлівае гэтага Пукувера з адным з князёў, згаданых у Іпацьеўскім летапісам пад 1289 годам — Будзівідам[2].

Праз шрыфт друкаванага выданьня 17 стагодзьдзя хронікі Дусбурга ёсьць яшчэ два варыянты чытаньня імя князя — Putuwerus і Lutuwerus. Lutuwerus ня згадваецца больш ані ў якіх слушных крыніцах, толькі Тэадор Нарбут згадвае яго пад імем Lutawor, прыводзячы фантастычныя зьвесткі, спасылаючыся на Раўданскі рукапіс і нейкія паданьні[3]. Відаць на падставе гэтых зьвестак Адам Міцкевіч у сваім творы «Гражына» адным з герояў выводзіць князя Літавора, у якога набліжаным баярынам нібы быў продак аўтара Рымвід.

Меў сыноў Віценя, Гедзіміна, Воіна і Фёдара[4]. Гэтыя зьвесткі, аднак, грунтуюцца на адзінкавых і цяжка трактаваных крыніцах.

Папярэднік
Будзікід
Вялікі князь літоўскі
12921295
Наступнік
Віцень

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 231.
  2. ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10. 1935. S. 1—43.
  3. ^ Narbutt T. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. 4. — Wilno: A. Marcinowski, 1838. — S. 310—313.
  4. ^ Валерый Пазднякоў. Будзівід // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 351.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]