Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Будынак гарадзкога тэатру
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Каардынаты 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33306° у. д. / 53.89722; 30.33306Каардынаты: 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33306° у. д. / 53.89722; 30.33306
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d] і цагляны стыль[d]
Аўтар праекту Пётар Камбураў[d]
Дата заснаваньня 1886
Будаваньне 18861888 гады
Будынак гарадзкога тэатру на мапе Беларусі
Будынак гарадзкога тэатру
Будынак гарадзкога тэатру
Будынак гарадзкога тэатру
Будынак гарадзкога тэатру на Вікісховішчы

Будынак гарадзкога тэатру — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар, 1901 г.

Мураваны тэатар у Магілёве збудавалі ў 1886—88 гадох паводле праекту эпархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губэрнскага інжынэра Ў. Мільяноўскага[1].

У 1954 годзе ў будынку разьмясьціўся новаўтвораны Магілёўскі абласны драматычны тэатар. У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру. Цяпер у будынку зноў працуе Драматычны тэатар.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае складаную кампазыцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прастакутная ў пляне глядацкая заля (на 500 месцаў) з закругленай задняй сьцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацьверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў пляне лесьвіца[2]. Вакол глядацкай залі групуюцца вэстыбюль, фае, кулюары, калідоры, службовыя памяшканьні. У архітэктурным разьвязку фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка зь белымі атынкаванымі дэталямі псэўдарускага стылю[2] (зубчыкі, сухарыкі, абрамленьні аконных праёмаў і нішаў разнастайных формаў), гэтая аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае роўніцы сьценаў[2]. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чарняўская Т. Архітэктура Магілёва. — Менск, 1973. С. 51.
  2. ^ а б в Лазука Б. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000585