Будысцкі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Будысцкі каляндар — месяцова-сонечны каляндар, які выкарыстоўваецца ў краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі — Камбоджы, Лаосе, Тайляндзе, М’янме (раней вядомай як Бірма) і Шры-Ланцы ў некалькіх дастаткова падобных адна да адной формах. Месяцы календара складаюцца з 29 альбо 30 дзён з дадатковымі адным днём альбо адным месяцам, якія дадаюцца да звычайнага цыклю. Усе формы календара заснаваныя на календары Сур'я Сыданта часоў 3 стагодзьдзя, але не сучаснай ягонай формы (абедзьве ягоныя формы выкарыстоўваюцца рознымі індыйскімі календарамі).

Сыстэма календара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна месяцова-сонечная сыстэма ўстаўкі дзён у каляндар дадае 7 дадатковых месяцаў кожныя 19 гадоў і 11 дадатковых дзён кожныя 57 гадоў, але гэта толькі прыблізныя зьвесткі вынікаў назіраньняў за выкарыстаньнем календара. Сярэдні год — гэта адлік 365,25875 дзён магаюгі, што складаецца з 4 320 000 гадоў. Выкарыстоўваецца больш просты варыянт, паводле якога кожныя 800 гадоў складаюцца з 292 207 дзён (астачы ад дзяленьня на 5400). Такі год крыху даўжэйшы за сучасны сыдэрычны год і істотна даўжэйшы за сучасны трапічны год. У індыйскім варыянце календара дадатковыя месяцы і дні дадаюцца (альбо выдаляюцца) акурат згодна з тым, як гэтага патрабуюць астранамічныя формулы. У тайскім, лаоскім, камбаджыйскім варыянтах не дазваляецца дадаваньне дадатковага дня ў гады, якія маюць дадатковы месяц, у той час як бірманскі і шры-ланкійскі варыянты дапушчаюць дадаваньне дадатковага дня толькі ў тыя гады, якія маюць дадатковы месяц. Такім чынам, утвараюцца чатыры месяцова-сонечныя календары, якія складаюцца з 354, 355, 384 і 385 дзён. І хаця шляхам цыкляў дадаваньня календары імкнуцца да даўжыні трапічнага году, сыдэрыйскі год, які выкарыстоўваецца на самой справе, выклікае з часам ссоўваньне гэтых цыкляў.

Назвы месяцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для назваў месяцаў выкарыстоўваецца Санскрыт (апроч старых бірманскіх месяцаў):

Каітра, Вайсаха, Еста, Ашада, Саван, Бгадрапада,
Асьвіна, Картыка, Маргасырша, Паўша, Маґга, Палґуна.

Старыя бірманскія месяцы мелі наступныя назвы:

Таґу, Касан, Наён, Ўаса, Ваґанґ, Таўталін,
Тадынґют, Тазаўнґмон, Натдаў, Пяда, Табодў, Табаўнґ.

Звычайныя гады складаюцца зь месяцаў, якія маюць 29 альбо 30 дзён, а дадатковы дзень дадаецца трыццатым днём да месяца Еста/Наён, а дадатковы месяц атрымаецца шляхам падваеньня месяца Ашада/Ўаса. Кожны месяц складаецца з часткі, якая расьце (15 дзён) і часткі, якая скарачаецца (14 альбо 15 дзён).

Бірманскія назвы месяцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бірманскі каляндар
Звычайны год Высакосны год
Таґу 29 дзён 29 дзён
Касан 30 дзён 30 дзён
Наён 29 дзён 30 дзён
Ўаса 30 дзён першы Ўаса 30 дзён
другі Ўаса 30 дзён
Ваґанґ 29 дзён 29 дзён
Таўталін 30 дзён 30 дзён
Тадынґют 29 дзён 29 дзён
Тазаўнґмон 30 дзён 30 дзён
Натдаў 29 дзён 29 дзён
Пяда 30 дзён 30 дзён
Табодў 29 дзён 29 дзён
Табаўнґ 30 дзён 30 дзён
12 месяцаў 354 дні 13 месяцаў 385 дзён

Касан, Наён, першы Ўаса і другі Ўаса складаюцца з 30 дзён кожны і называюцца «чатыры месяцы, якія працягваюцца» ў год, які мае дадатковы месяц.

Нумар году супадае з сыдэрычным годам і ўтрымлівае 12 задыякальных знакаў. Год можа пачацца ў любы дзень ад 6 Каітра/Таґу да 5 Вайсаха/Касана, пры гэтым рэшта месяца будзе лічыцца наступным годам. Такім чынам, любы пранумараваны год можа «недалічыцца» пэўных дзён месяцу, у той час як суседні год будзе мець аднолькавыя наборы датаў напачатку і напрыканцы году.

Для будысцкага календара выкарыстоўваліся альбо выкарыстоўювацц чатыры эры:

  • Анчансакарат (зь 10 сакавіка 691 году да н. э.) (выкарыстоўваецца рэдка),
  • Будагасакарат (Будыйская эра, з 11 сакавіка 545 году да н. э.),
  • Магасакарат (зь 17 сакавіка 78 году) і
  • Чуласакарат (з 22 сакавіка 638 году).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Eade J. C. The calendrical systems of mainland south-east Asia. — Leiden: E.J. Brill, 1995. — ISBN 9789004104372
  • Eade J. C. Southeast Asian ephemeris. — Ithaca, NY: Cornell University, 1989. — ISBN 978-0-87727-704-0