Бужа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Бужа
Краіна Беларусь
Плошча 4,18 км²
Плошча вадазбору 66 км²
Максымальная глыбіня 9,1 м
Найбольшая даўжыня 3,42 км
Найбольшая шырыня 1,72 км
Даўжыня берагавой лініі 12,2 км
Вышыня над узроўнем мора 141 м[1]
Аб’ём вады 14,7 млн м³
Каардынаты 55°40′6″ пн. ш. 26°54′49″ у. д. / 55.66833° пн. ш. 26.91361° у. д. / 55.66833; 26.91361Каардынаты: 55°40′6″ пн. ш. 26°54′49″ у. д. / 55.66833° пн. ш. 26.91361° у. д. / 55.66833; 26.91361
Бужа на мапе Беларусі ±
Бужа
Бужа
Бужа
Бужа
Бужа
Бужа

Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Браслава каля вёскі Крукі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Бужа знаходзіцца ў басэйне ракі Друйкі. Плошча возера складае 4,18 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 9,1 м. Даўжыня возера — 3,42 км, найбольшая шырыня — 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,7 млн м³, плошча вадазбору возера — 40,7 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 мэтраў, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. На захадзе схілы разараныя.

Вакол возера — пойма шырынёй ад 8 мэтраў на поўначы да 250 мэтраў на паўднёвым захадзе. Пойма сухая, моцна завалуненая, парослая хмызьняком і сухадольнымі травамі.

У возеры існуюць 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 гэктары (0,249 км²).

Каля берагоў і астравоў дно пяшчанае, каля ўрэзу вады — часта галёчнікавае і камяністае.

Возера зарастае слаба. Паласа паласы прыбярэжнай расьліннасьці не перавышае 70 мэтраў.

Бужа злучанае ручаямі з азёрамі Саванар і Рака.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 76
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.