Букча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Букча
трансьліт. Bukča
Букча
Першыя згадкі: 16 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Букчанскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 657 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247856
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′15″ пн. ш. 27°40′5″ у. д. / 51.75417° пн. ш. 27.66806° у. д. / 51.75417; 27.66806Каардынаты: 51°45′15″ пн. ш. 27°40′5″ у. д. / 51.75417° пн. ш. 27.66806° у. д. / 51.75417; 27.66806
Букча на мапе Беларусі ±
Букча
Букча
Букча
Букча
Букча
Букча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бу́кча[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Радзівілавічаў, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежу. Букча ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Букчанскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага.

У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[2]

3 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў; 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 габрэй; 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў; 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары; 1998 год — 362 двары, 941 жыхар; 1999 год — 911 жыхароў; 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 657 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Землі вакол вёскі знаходзяцца ў складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы». Мэханічныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уваскрасенская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 214
  2. ^ «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Букчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў