Бункеры ў Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бункер на граніцы з Македоніяй

Бу́нкеры ў Альба́ніі — 173 тысячы абарончых збудаваньняў, празваных у народзе бункерамі, пабудаваных у Альбаніі у 1972—1984 гг. Пастанова аб фартыфікацыі краіны была прынятая на XII Пленуме Альбанскай партыі Працы ў сакавіку 1971 году, а яе прамоўтарам быў тагачасны прэм’ер Мэхмэт Шэху. Праект падрыхтавала група афіцэраў інжынэрных войскаў, на чале зь Юзэфам Зэнгалем, Мэра Бацка і будучым прэзыдэнтам Альфрэдам Майсівам[1]. На 1983 год было пабудавана 173 371 бункер па ўсёй краіне[2][3].

Выкарыстаньне сховішчаў у цяперашні час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дурэсе ў бункеры знаходзіцца рэстарацыя «Bunkeri», а ў Гіракастры ў сховішчы разьмешчана кавярня. У сувэнірных крамах прадаюцца мініятуры бункераў, напрыклад, попельніцы. Адбываецца акцыя «Concrete Mushrooms», якая заахвочвае больш актыўна выкарыстоўваць сховішчы[4].

Пабудова бункераў у мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]