Бурачнікавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бурачнікавыя
Агурочнік (Borago officinalis) — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадБурачнікакветныя (Boraginales)
СямействаБурачнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Boraginaceae Juss.
ITIS 31633 ·

Бурачнікавыя (Boraginaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 135 родаў і 2535 відаў[1]. Гэта адзінае сямейства ў парадку бурачнікакветных.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Травы шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовыя, радзей ліяны, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце простае, чарговае, суцэльнае або зубчастае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці, рэдка адзіночныя. Пераважна чашачка і вяночак маюць па пяць частак, таксама ёсьць 5 тычачак. Плод — касьцянка або арэшак[2].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя ва ўмераных і трапічных рэгіёнах[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China Праверана 09.11.2019 г.  (анг.)