Буркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буркі
лац. Burki
Дата заснаваньня: перад 1686 годам[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Насельніцтва: 324 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203846016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′31″ пн. ш. 30°10′39″ у. д. / 51.80861° пн. ш. 30.1775° у. д. / 51.80861; 30.1775Каардынаты: 51°48′31″ пн. ш. 30°10′39″ у. д. / 51.80861° пн. ш. 30.1775° у. д. / 51.80861; 30.1775
Буркі на мапе Беларусі ±
Буркі
Буркі
Буркі
Буркі
Буркі
Буркі

Буркі́[2]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, зьяўляецца цэнтрам Буркоўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Побуг роду Канецпольскіх.
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

28 чэрвеня 1687 году хутар Буркі названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у 8 дварах (×6 — каля 48 жыхароў) разьмясьціліся 8 казакоў і 6 коней на пакорм. Хутарцоў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю, зь іх выбралі здору, алею, за гарэлку, за хусты палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, агулам на 100 злотых, яшчэ ўзялі легуміны 14 вёдраў, аўса 198 вёдраў, солі на 2 зл., 15 кабаноў (wieprzow) адкормленых, 20 падсьвінкаў, 1 вала, 70 кур, агулам на 12 злотых[3].

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» хутар Буркі паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[4]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5].

На 1754 год з 13 двароў (каля 78 жыхароў) хутара Буркі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотых і паўгоша, «na milicję»[b] 8 злотых і 2 грошы[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Бурках адпаведна 8, 3 і 4 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу[7]. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў пры хутары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Бурки – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што хутары Буркі, Бакуны, Маскі, Ляшчуны, Еўлашы і іншыя добры належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[9].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Буркі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Не з XVI ст., як падалося С. В. Марцэлеву[1]
  2. ^ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 71
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 154
  4. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 283 – 285
  5. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  6. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
  7. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 711
  8. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанк хадайніцтваа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. ë Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  9. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]