Бут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бут — пэрсанаж старажытнагрэцкай міталёгіі, арганаўт. Сын Тэлеонта і Зэўксіпы, дачкі Эрыдана, з Атэнаў.

Калі карабель Арго праплываў міма сырэнаў, кінуўся ў мора да Сырэн. Афрадыта перанесла яго ў Лілібэй, дзе і нарадзіла яму сына Эрыка.

Паводле іншай вэрсіі, бацька Эрыка — туземны цар Бут, які карыстаўся вялікай славай.