Бухта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Горад Сіетл сфармаваўся вакол бухты Эліёта

Бу́хта (па-нямецку: Bucht) — невялікая частка мора, заліва, возера, вадасховішча, адасобленая ад адкрытых вод часткамі сушы (выступамі берагоў, скаламі і прылеглымі астравамі) і абароненая імі ад хваляў і ветру.

Мясцовыя ўмовы вызначаюць гідралягічны рэжым бухты, які некалькі адрозьніваецца ад рэжыму прылеглых да яе вод.

Як правіла, бухты служаць зручным месцам стаянкі суднаў — напрыклад, Гелянджыцкая і Цамеская бухты ў Чорным моры, Залаты Рог у праліве Басфор.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бухтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў