Быстрая (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Быстрая
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кляцішча
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 28 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Бы́страя — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці і Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Кляцішча Стаўпецкага раёну ў лясным урочышчы Крывуха, цячэ празь лес. Абалона на ўсім працягу забалочаная, у сярэдняй плыні мэліяраваная. Упадае ў Вусу (у нізоўі называецца Шубіна-Нёманскі канал) за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Галяндэрня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 78