Быстрыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:47, 10 сакавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Быстрыца
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Трокеніцкі
Тэлефонны код: +375 1591
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875Каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875
Быстрыца на мапе Беларусі
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бы́стрыца — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльля. Уваходзіць у склад Трокеніцкага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 251 чал. (1991). Знаходзіцца за 29 км на поўнач ад Астраўца, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Быстрыца — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Быстрыцу датуецца 1390, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У канцы XIV — пач. XVI стст. пры касьцёле дзейнічаў кляштар белых аўгустынаў.

У 1-й пал. XVI ст. Быстрыца была цэнтрам воласьці ў Віленскім ваяводзтве і рэзыдэнцыяй ваяводы. У 1537 яна атрымала статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага павету.

Цягам XVIIXVIII стст. Быстрыца — цэнтар староства Бжастоўскіх. Станам на 1612 у мястэчку было 56 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Віленскага павету. Станам на 1886 у мястэчку існавалі народная вучэльня, прытулак, крама, 2 карчмы.

У Першую сусьветную вайну Быстрыцу занялі нямецкія войскі. 3 кастрычніка 1920 мястэчка ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 — міжваенннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Быстрыца ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Касьцёл. К. Тышкевіч, XIX ст.

Інфраструктура

У Быстрыцы працуе няпоўная сярэдняя школа.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1760—1761)

Крыніцы

  1. ^ Bystrzyca // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 510.
  2. ^ Валерый Шаблюк. Быстрыца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 143.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Быстрыцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў