Бэкерэль (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бэкэрэль (адзінка вымярэньня)»)

Бэкерэ́ль (пазначэньне: Бк, Bq) — адзінка вымярэньня радыяактыўнасьці ў сыстэме СІ, названая ў гонар францускага навукоўцы Антуана Анры Бэкерэля. Бэкерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасьці рэчыва, у якой у сярэднім за адну сэкунду адбываецца адзін радыяактыўны распад. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ бэкерэль выражаецца наступным чынам:

Бк = с−1

Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе пра вымярэньне радыяактыўнасьці, замест с−1 пажадана ўжываць бэкерэль. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небясьпекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.

Бэкерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэньня, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у дасьледаваньнях вельмі рэдкіх радыяактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабэкерэлі).

Раней для вымярэньня радыяактыўнасьці выкарыстоўвалася пазасыстэмная адзінка вымярэньня кюры:

1 Кі = 3,7·1010 Бк (дакладна).

Кратныя і дзельныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Бк дэкабэкерэль даБк daBq 10-1 Бк дэцыбэкерэль дБк dBq
102 Бк гэктабэкерэль гБк hBq 10-2 Бк сантыбэкерэль сБк cBq
103 Бк кілябэкерэль кБк kBq 10-3 Бк мілібэкерэль мБк mBq
106 Бк мэгабэкерэль МБк MBq 10-6 Бк мікрабэкерэль мкБк µBq
109 Бк гігабэкерэль ГБк GBq 10-9 Бк нанабэкерэль нБк nBq
1012 Бк тэрабэкерэль ТБк TBq 10-12 Бк пікабэкерэль пБк pBq
1015 Бк пэтабэкерэль ПБк PBq 10-15 Бк фэмтабэкерэль фБк fBq
1018 Бк экзабэкерэль ЭБк EBq 10-18 Бк аттабэкерэль аБк aBq
1021 Бк зэтабэкерэль ЗБк ZBq 10-21 Бк зэптабэкерэль зБк zBq
1024 Бк ётабэкерэль ІБк YBq 10-24 Бк ёктабэкерэль іБк yBq

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]