Бэнгальская лісіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэнгальская лісіца
Indianfox.jpg
Бэнгальская (індыйская) лісіца
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Сямейства Сабачыя
Род Лісіцы
Від Бэнгальская лісіца
Бінамінальная намэнклятура
Vulpes bengalensis
Арэал
Vulpes-bengalensis-map.png

Бэнгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від сысуноў з роду лісіцаў сямейства сабачых.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсьць кароткая, прыгладжаныя. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-аранжавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.

Распаўсюджваньне і колькасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эндэмік Індыйскага субкантынэнту. Жыве ў перадгор’ях паўднёвых Гімалаяў, у Нэпале, Банглядэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскай паўвыспы.

Колькасьць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10—60 км². Від досыць адчувальны да зьменаў прыроднага асяродзьдзя пражываньня.