Бэрлінскі катэдральны сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэдра
Бэрлінская катэдра
Berliner Dom
Краіна Нямеччына
Месцазнаходжаньне Мітэ[1]
Адрас Am Lustgarten[d]
Каардынаты 52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д. / 52.51917° пн. ш. 13.40111° у. д. / 52.51917; 13.40111Каардынаты: 52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д. / 52.51917° пн. ш. 13.40111° у. д. / 52.51917; 13.40111
Канфэсія Лютэранства
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Юліюс Рашдорф
Дата заснаваньня 1894
Будаваньне 18941905 гады
Статус помнік архітэктурнай спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Бэрлінская катэдра на мапе Нямеччыны
Бэрлінская катэдра
Бэрлінская катэдра
Бэрлінская катэдра
Бэрлінская катэдра на Вікісховішчы

Бэрлінская катэдра (па-нямецку: Berliner Dom, або афіцыйна Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin) — эвангелічна-лютэранскі храм у бэрлінскім раёне Мітэ, разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Шпрэеінзэль (на г.зв. Музэйнай высьпе). Гэта адна з найбуйнейшых лютэранскіх цэркваў Нямеччыны й найбуйнейшая царква Бэрліну[2].

Катэдра была пабудаваная ў 1894—1905 гадох паводле праекту нямецкага архітэктара Юліюса Рашдорфа пад уплывам італьянскага высокага рэнэсансу й барока. Гэты будынак цяпер ахоўваецца дзяржавай. Галоўны партал катэдры знаходзіцца з заходняга боку, перад якім разьбіты парк люстгартэн. У катэдры пахаваныя шматлікія прадстаўнікі дынастыі Гагэнцолернаў.

Вышыня катэдры складае 116 м, шырыня — 73 м, даўжыня — 93 м (да 1975 г., калі была зьнесена г.зв. Царква Памяці ў паўночнай частцы катэдры, даўжыня складала 114 м). Катэдра разьлічаная на прыкладна 1650 сядзячых месцаў[3].

У катэдры, акрамя звычайных службаў, праходзяць і службы з нагоды важных палітычных падзеяў Нямеччыны.

Унутры Бэрлінскай катэдры

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kidok database (ням.)
  2. ^ Willkommen in der Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin! (ням.)
  3. ^ Sitzplan des Berliner Doms (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]