Бэртальд Брэхт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік Бэртальду Брэхту

Бэртальд Брэхт (па-нямецку: Eugen Berthold Friedrich Brecht) (10 лютага 1898 у Аўгсбургу14 жніўня 1956 у Бэрліне) — уважаецца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам 20 стагодзьдзя. Брэхту прыпісваецца заснаваньне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэхт жадаў стварыць тэатар, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчуваньня. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзыяў) гульню актораў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцьця (Брэхт называў гэта «эфэктам аддаленасьці», па-нямецку: Verfremdungseffekt). Акторы мелі б аналізаваць і сынтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам сьвядома дзеяць дакладна так, як дзеяў пэўны пэрсанаж.

З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назову «эпічны тэатар», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасьць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаньнем і навучаньнем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасьць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфэкт аддаленасьці».

Сярод перакладчыкаў твораў Брэхта на беларускую мову - Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэхт, Б. На шалях праўды: Выбр. лірыка. Прадм. і перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. - Мн., 1988.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэртальд Брэхтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў