Бэрта фон Зутнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрта фон Зутнэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 чэрвеня 1843(1843-06-09)[1][2][3][…]
Памерла 21 чэрвеня 1914(1914-06-21)[1][2][3][…] (71 год)
Пахаваная
Бацькі Франц Ёзэф Кінскі[d]
Sophie Wilhelmine Koerner[d]
Сужэнец Arthur Gundaccar von Suttner[d][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, навэлістка, перакладніца, журналістка, пацыфістка, пісьменьнік навуковай фантастыкі, рэдактарка
Жанр утопія і антыўтопія[d] і feminist science fiction[d]
Мова нямецкая[9]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру
Подпіс Выява аўтографу

Баранэса Бэ́рта фон Зу́тнэр (па-нямецку: Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner), народжаная Кiнскi (ням. Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменьніца, дзяячка міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію (пасьля Марыі Кюры).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1892 г. Бэрта фон Зутнэр разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Камэнтары на палях па сучаснай гісторыі».

90-я гг. XIX ст. сталі пэрыядам рэзкага нарастаньня мілітарызму; Зутнэр ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канфэрэнцыяў міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Бэрта і яе муж Альбэрт фон Зутнэр прыклалі нямала намаганьняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канфэрэнцыі 1899 г. Пасьля сьмерці мужа ў 1902 г. Зутнэр працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасьць, зьдзяйсняе турнэ па ЗША і Нямеччыне, выступаючы зь лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Тэадорам Рузвэльтам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]