Бэці Ўільямз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бэці Ўільямс»)
Бэці Ўільямз

Бэці Ўільямз (анг. Betty Williams, нар. 22 мая 1943) — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1976) разам з Мэйрыд Карыган, сузаснавальніца Супольнасьці мірных людзей (Community of Peace People). Дзейнасьць гэтай арганізацыі спрыяла мірнаму ўрэгуляваньню крывавага канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі.