Бялградзкі маратон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маратонцы на трасе ў 2006 годзе

Бялградзкі маратон — штогадовы маратон, які адбываецца ў Бялградзе, Сэрбія.

Праводзіцца з 1988 году, у красавіку. У 1999 годзе, падчас збройнага канфлікту, маратон быў праведзены ў выглядзе афіцыйнага групавога забегу, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзевяці краінаў, у тым ліку і краінаў-чальцоў НАТА. У 2003 годзе быў перанесены на кастрычнік з-за надзвычайнага становішча ў краіне з-за забойства прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча.

Разам з маратонам адбываецца паўмаратон, забег на 5 км і дзіцячы міні-маратон.

У 1995 годзе Уладзімер Котаў перамог у мужчынскім маратоне з часам 2:14:00. У 2006 годзе сярод жанчын перамагла беларуска Галіна Карнацэвіч з найлепшым часам 2:34:35.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]