Бяльчо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бяльчо
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 4 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′26.3″ пн. ш. 29°29′54.2″ у. д. / 52.807306° пн. ш. 29.498389° у. д. / 52.807306; 29.498389Каардынаты: 52°48′26.3″ пн. ш. 29°29′54.2″ у. д. / 52.807306° пн. ш. 29.498389° у. д. / 52.807306; 29.498389
Бяльчо на мапе Беларусі
Бяльчо
Бяльчо
Бяльчо

Бяльчо́[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 135 км ад Гомелю.

На рацэ Бярэзіна (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай мэрыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як хутар у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле інвэнтара 1766 году фальварак абшарніка Станіслава Крукоўскага.

Пасьля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1830 пабудаваная драўляная царква, перавезеная ў 1872 годзе ў вёску Дабравольшча. Гаспадар аднайменнага маёнтку Э. Ш. Вішняк займаўся нарыхтоўкай і продажам лесу. У 1909 годзе ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 6 жыхароў загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя У. І. Леніна (цэнтар — вёска Дворышча).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]