Бярозаўка (Прапойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярозаўка
трансьліт. Biarozaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Гіжэнскі
Насельніцтва: 229 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213244
СААТА: 7250812011
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.98333° у. д. / 53.63333; 30.98333Каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.98333° у. д. / 53.63333; 30.98333
Бярозаўка на мапе Беларусі ±
Бярозаўка
Бярозаўка
Бярозаўка
Бярозаўка
Бярозаўка
Бярозаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бяро́заўка[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагодзьдзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павету Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасьць[3]. У 1708 г. падчас Вялікай Паўночнай вайны ў данясеньні камандуючага корпусам расейскай арміі Боўра Пятру I паказваецца в. Бярозаўка[4]:

Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…

У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто ня жыў), дзяржаўная маёмасьць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1786 годзе ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасьць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Даўжанскай воласьці Чэрыкаўскага павету. Меліся школа граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая разьмясьцілася ў наёмным памяшканьні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР, з 1924 году ў Прапойскім (з 23 траўня 1945 году Слаўгарадзкім) раёне Магілёўскай акругі БССР[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 году імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхары вёскі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Прапойску, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3].

На адлегласьці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе зь лесам, працякае ручай — прыток р. Проні. Транспартная сувязь па дарозе празь в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Прапойск — Чэрыкаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 275 жыхароў
  • 2007 год — 93 гаспадаркі, 221 жыхар[3]
  • 2009 год — 205 жыхароў
  • 2011 год — 105 двароў, 229 жыхароў[1]

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзіцца фэрма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.

Рознае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічае Бярозаўскі вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа», дырэктар — Тацяна Гарэлікава. Таксама ў населеным пункце працуюць клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне й крама.

У вёсцы знаходзіцца мэмарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281
  3. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  4. ^ Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў i інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3
  5. ^ а б Березовка (рас.)
  6. ^ Фота помніка

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]