Бяроза (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бяро́за — рака ў Зэльвенскім і Слонімскім раёнах Гарадзенскае вобласьці Беларусі, левая прытока Шчары (басэйн Нёману). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %. Пачынаецца каля вёскі Шулякі Зэльвенскага раёну, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Барукі. Ад вусьця да вёскі Куцэйкі 13 км рэчышча каналізавана. Каля вёскі Сянькоўшчына створана сажалка (плошча 0,33 км²).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 80
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.