Бярэжа (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бярэжа
Агульныя зьвесткі
Выток возера Бярэжа
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 161 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

Бярэ́жа — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 161 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй за вёску Германавічы. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да вёскі Белы Двор. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (плошчай 1,4 га) і Белеўцы (плошчай 9,1 га)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 82

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 82