Бярэзань (Докшыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярэзань
лац. Biarezań
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Сельсавет: Бярэзінскі
Насельніцтва: 393 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
СААТА: 2221804011
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′25″ пн. ш. 28°11′41″ у. д. / 54.90694° пн. ш. 28.19472° у. д. / 54.90694; 28.19472Каардынаты: 54°54′25″ пн. ш. 28°11′41″ у. д. / 54.90694° пн. ш. 28.19472° у. д. / 54.90694; 28.19472
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бярэ́зань[1], Беразіно́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 393 чалавекі. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Докшыцаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Лепель.

Бярэзань Горная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3]. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Любашанскай воласьці мела назву Бярэзань Горная[4]. Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Беразіно», як і ў выпадку колішняй Бярэзані Любашанскай, ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань датуецца 13 студзеня 1407 году. У пачатку XV стагодзьдзя паселішча разам зь іншымі сёламі Харэцкай воласьці перайшло да ваяводы віленскага Войцеха Манівіда. Па згасаньні роду Манівідаў у 2-й палове XV ст. Бярэзань, імаверна, знаходзілася ў валоданьні Судзімонтавічаў, пазьней яе падзялілі паміж сабой Гальшанскія і Чартарыйскія. Ад апошніх частка паселішча перайшла да Тышкевічаў, рэштай валодалі Пацы (неўзабаве сталі асноўнымі ўладальнікамі).

Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.

У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Маёнтак знаходзіўся часткова ў Полацкім, часткова ў Менскім ваяводзтве (мяжа ішла ракой Бярэзінай).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У пач. XIX ст. паселішчам валодалі Тавянскія. На 1812 год у Бярэзані было 30 двароў. У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 124 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе яна ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету.

На 1970 год у Бярэзані было 232 двары, на 1941 год — 51, на 1995 год — 262.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, каля 1910 г.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 400 чал.[4]; 1897 год — 788 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 805 чал.; 1992 год — 268 чал.[5]; 1995 год — 577 чал.[6]; 1999 год — 545 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 545 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бярэзані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, здымак каля 1910 г.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Бярэзані знаходзіцца гарадзішча 3—4 ст. н. э. з матэрыяламі культураў штрыхаванай керамікі і днепрадзьвінскай, курганны могільнік.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682)
  • Царква Сьвятога Духа

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 247
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 246.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 26.
  4. ^ а б Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 145.
  5. ^ Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 17.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 105.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]