Бярэзінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Бярэзінскі раён
Coat of Arms of Biarezań.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бярэзань
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 25 031[1]
Шчыльнасьць 15,37 чал./км²
Плошча 1941,25[2] км²
Месцазнаходжаньне Бярэзінскага раёну
Бярэзінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-15
Паштовыя індэксы 223 3хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бярэ́зінкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва — 25 031[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Бярэзань.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Ігуменскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Менскай вобласьці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня палогахвалістая і раўнінная. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная адзнака 190,3 м (каля вёскі Мікулічы).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,9 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 684 мм. Вэгетацыйны пэрыяд цягнецца 187 дзён.

Лясы (хваёвыя, бярозавыя, яловыя) займаюць 50% тэрыторыі раёну, балоты — 7,4 %.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная рака — Бярэзіна з прытокамі Вуша, Жорнаўка, Вуса, Манча, Брусята, Клява.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочная жывёлагадоўлі, таксама вырошчваюць зерневыя, кармавыя культуры, грэчку, бульбу. У раёне разьмяшчаюцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай, лёгкай, ільно- і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі МенскМагілёў, зь Бярэзані на Барысаў, Клічаў, Новалукомаль. Суднаходства на Бярэзіне.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: у в. Багушэвічы — касьцёл (XIX ст.), у в. Масьляны — Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1796), у в. Муравана — сядзіба (XIX ст.), у м. Бярэзань — сядзіба (XIX ст.).

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Березинский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бярэзінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў