Бібліятэка ўнівэрсытэту Ўмеа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бібліятэка ўнівэрсытэту Ўмеа — адна зь сямі бібліятэкаў у Швэцыі, якім па законе пастаўляецца адзін асобнік кожнай надрукаванай у Швэцыі кнігі (па-швэдзку: pliktbibliotek).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя гарадзкой бібліятэкі Ўмеа пачалася ў 1950 годзе.[1] У 1951 годзе бібліятэка была прызнана важнай культурнай установай для паўночнай Швэцыі. Бібліятэка атрымлівае копію кожнай новай кнігі, надрукаванай у Швэцыі.[2] Ейны фонд паступова пашыраецца для прадастаўленьня паслугаў у галіне дасьледаваньняў і для ўнівэрсытэцкай адукацыі. Яна была рэарґанізаваная ва ўнівэрсытэцкую бібліятэку пасьля заснаваньня ўнівэрсытэту Умеа ў 1965 годзе. Новы будынак галоўнай бібліятэкі ва ўнівэрсытэцкім гарадку быў адкрыты ў 1968 годзе. З тых часоў ён неаднаразова дабудоўваўся, апошні раз у 2006 годзе.

Існуюць дапаможныя бібліятэкі ва ўнівэрсытэцкай лякарні Норлянду, Кампусе мастацтваў і ў Эрншэльдсьвіку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ History, Umeå University Library website, retrieved 6 May 2014
  2. ^ Umeå's history umea.se, retrieved 6 May 2014