Бізнэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бізнэс (анг. business — «занятасьць») — прадпрыемніцкая, камэрцыйная або будзь-якая іншая дзейнасьць, якая не супярэчыць закону і накіраваная на атрыманьне прыбытку ці іншай выгады. Адзін з асноўных заняткаў ва ўмовах рынкавай эканомікі. Ахоплівае шырокую сфэру дзейнасьці: вытворчую, фінансавую, камэрцыйную, кансультацыйную і іншыя. Займаюцца бізнэсам ня толькі ўласьнікі прадпрыемстваў, а і нанятыя служачыя ў сфэры мэнэджмэнту, маркетынгу, фінансаў і г. д. Паводле колькасьці работнікаў, аб’ёме вытворчасьці прадукцыі і ўмовах дзейнасьці вылучаюць малы, сярэдні і буйны бізнэс. Малы бізнэс — самы масавы: як правіла, невялікія прадпрыемствы, што выпускаюць аднародную прадукцыю і займаюць невялікую ўдзельную вагу на рынку, задавальняюць шырокі паўсядзённы попыт насельніцтва. Таму ў некаторых краінах такому бізнэсу аказваецца дзяржаўная падтрымка: мэтавае бюджэтнае фінансаваньне, сыстэма крэдытных гарантыяў і страхаваньня, падатковыя ільготы для стымуляваньня пэўных відаў дзейнасьці. У разьвітых краінах высока каціруюцца маральна-этычныя прынцыпы бізнэсу: захаваньне дзелавой этыкі, сумленных мэтадаў канкурэнтнай барацьбы, выкананьне абавязальніцтваў і інш. Грамадзкі статус бізэсмэна залежыць ня толькі ад росту яго прыбытку, а і ад удзелу ў вырашэньні сацыяльных праблем — стварэньні рабочых месцаў, добраўпарадкаваньні населеных пунктаў, дапамозе маламаёмным і г. д.[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бізнес // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 149.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бізнэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў