Білінгва (вазапіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Білі́нгва — тэхніка старажытнагрэцкага вазапісу, якая існавала ў Атыцы ў пераходны пэрыяд ад чорнафігурнага да чырвонафігурнага стылю ў вазапісе.

На адным баку керамічнага посуду наносілася выява, выкананая ў больш раньнім чорнафігурным стылі, а на іншым — чырвонафігурная выява, часам на той самы сюжэт. Такія вазы вырабляліся вельмі кароткі пэрыяд часу, у апошняй чвэрці VI — самым пачатку V ст. да н. э., імаверна дзеля таго, каб забясьпечыць збыт керамікі ў новым невядомым чырвонафігурным стылі.

У тэхніцы білінгвы працавалі Андакід, Лісіпід, Ольтас, Эпіктэт і Псіякс. У стылі камбінаванага чорна-чырвонафігурнага росьпісу звычайна выконваліся кубкі і амфары.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Irma Wehgartner. Bilingue Vasen // Der Neue Pauly: Enzyklopädie der Antike. — Stuttgart-Weimar: J. B. Metzler, 1997. — Т. 2. — С. 677. — ISBN 3-476-01472-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]