Бітва пад Вагастысбургам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Вагастысбургам
Дата: 631
Месца: Вагастысбург
Вынік: перамога славянаў
Супернікі
славянефранкі
Камандуючыя
СамаДагабэрт I

Бі́тва пад Вага́стысбургам, паводле тагачаснае «Хронікі Фрэдэгара» — бітва склавенаў (або вэнэдаў[1]) на чале з князем Сама супраць франкаў на чале з каралём Дагабэртам I, якая адбылася ў 631 року.

На землі славянскага племяннога хаўрусу па трох кірунках ўварваліся франскія войскі алеманаў, лямбардаў і аўстразійцаў. Першыя два прасунуліся даволі пасьпяхова, аднак асноўныя сілы былі разьбітыя ў трохдзённай бітве пад месцам, названым Вагастысбург.

Дакладнае месца бітвы высьветліць нельга, паколькі крыніца, «Хроніка Фрэдэгара», не дае ніякіх геаграфічных удакладненьняў. Зь месцам бітвы на аснове лінгвістычнага падабенства і пэўных археалягічных дасьледаваньняў зьвязваюць мноства месцаў, такіх як Рубінавая гара ля Падбаржанаў, пагорак Угашць ля Кадані (абодва ў Багеміі), Браціслава, Трэнчын, Бэцкаў, рака Ваг (усе — Славаччына), Штафэльбэрг ля Бад Штафэльштайну, Бурк пад Фархгаймам (абодва — Верхняя Франконія), Вена (Аўстрыя), ды іншыя мясьціны ўздоўж сярэдняга цячэньня Дунаю.

Аднак ніводнае з гэтых месцаў нельга з пэўнай дакладнасьцю лічыць месцам бітвы. З такім сама посьпехам назва «Вагастысбург» магла азначаць ня пэўнае паселішча, а часовы каралеўскі лягер. У апошнім выпадку ўстанавіць месца бітвы зьяўляецца цалкам немагчымым[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fredegarii scholastici chronicum cum suis continuatoribus, sive appendix ad sancti gregorii episcopi turonensis historiam francorum.
  2. ^ Gerard Labuda. Słowiańszczyzna starożytna i wczesnośredniowieczna, 2003  (пол.)