Бітва пад Ленінам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Ленінам
Памятная адзнака «Крыж „За бітву пад Ленінам“»
Дата: 12—13 кастрычніка 1943
Месца: каля вёскі Леніна, Магілёўская вобласьць
Вынік: нязначнае прасоўваньне польскіх частак
Супернікі
СССР
Польшча
Змагарная Францыя
Трэці райх
Камандуючыя
брыгадны геэрал Зыгмунт Берлінг
генэрал-палкоўнік В. М. Гордаў
генэрал артылерыі Роберт Марцінэк
генэрал-лейтэнант Ота Шунеман
Колькасьць
33-я армія
1-я Варшаўская пяхотная дывізія
Авіяцыйны полк «Нармандыя-Нёман»
337-я пяхотная дывізія
39-ы танкавы корпус
Страты
прыкладна 1000 забітых і параненых больш за 200 зьніклых без вестак
510 забітых, 1776 параненых, 652 зьніклых без вестак, 116 трапіла ў палон
2 лётчыка загінулі
1500 загінуўшых
326 палонных
Схема бітвы пад Ленінам

Бі́тва пад Ле́нінам — бітва 12—13 кастрычніка 1943 году каля вёскі Леніна (Магілёўская вобласьць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваньнем генэрала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі, і сіламі Вэрмахту.

Бітва зьяўлялася часткай Аршанскай наступальнай апэрацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падразьдзяленьняў на Ўсходнеэўрапейскім тэатры баявых дзеяньняў Другой сусьветнай вайны.

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітва пад Ленінам адбылася 12—13 кастрычніка 1943 году. За вышыню «215,5» разам з жаўнерамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі пад камандаваньнем генэрала З. Бэрлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэньні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава.

На працягу 2 дзён працягваліся крывавыя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім жаўнерам надалі званьне Героя Савецкага Саюзу. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.

У ходзе баёў было зьнішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысячаў варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1950 году 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным сьвятам — Днём Войска Польскага.

У 1968 годзе, да 25-годзьдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавету ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальду» 2-й клясы.

Указам Сэйму Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 траўня 1988 году быў заснаваны крыж «За бітву пад Ленінам».

Сяло Трыгубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназванае ў Касьцюшкава.

Штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаваньняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленьні Беларусі.