Бітынія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітынія на мапе 1903 г.

Біты́нія (па-грэцку: Βιθυνία, па-лацінску: Bithynia) — старажытная гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Малой Азіі. Назва паходзіць ад тракійскіх народаў бітынаў і тынаў[1], якія перасяліліся на гэтую тэрыторыю ў першай палове 1 тысячагодзьдзя да н. э.

Згодна антычным аўтарам Бітынія прылягала да Басфору, межавала з Патлягоніяй на ўсходзе, Тракіяй і Мізіяй на захадзе, Фрыгіяй на поўдні. У старажытнасьці ўваходзіла ў склад Лідыі, потым дзяржавы Ахемэнідаў. У 298 — 74 гг. да н.э. вылучылася дзяржава Бітынія з цэнтрам у Нікамэдыі. Апошні манарх, стомлены барацьбою зь Мітрыдатам Эўпатарам, перадаў яе ў валоданьне рымлянам, якія стварылі асобную правінцыю Бітынію.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Страбон, Кніга XII, III:3

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]