Біяграфістыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Біяграфістыка, біяграфіка — навуковая гістарычная дысцыпліна, якая вывучае тэорыю, мэтадалёгію, гістарыяграфію, гісторыка-біяграфічную тэрміналёгію, праблематыку крыніцазнаўства на складаньне біяграфій і віды біяграфічнай прадукцыі.

Тэрмін «біяграфістыка» замяніў тэрмін «біяграфіка», які выкарыстоўваўся ў шырокім пляне для абазначэньня літаратурна-біяграфічнага жанру. Таму адрозьніваюць:

  • «донавуковую» біяграфістыку (ад эпохі антычнасьці) і
  • навуковую біяграфістыку (з канца XVIII ст. да пачатку XIX ст.).

Донавуковая біяграфістыка, была як збор правілаў папярэджаньня, і разьвівалася ў пачатку пада уплывам агіяграфіі, а пазьней была жыцьцяпісам манархаў і вяльможаў.

Навуковая біяграфістыка зьвязаная з разьвіцьцём гуманітарных навук у XIX ст.. З ростам аб'ёмаў друкаванай прадукцыі, з пашырэньнем структуры даведачна-інфармацыйных магчымасьцяў і разьвіцьцём слоўнікава-энцыкляпэдычнай справы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]