Б’ёркбарнская сядзіба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Б’ёркбарнская сядзіба

Б’ёркбарнская сядзіба (па-швэдзку: Björkborns herrgård) — сядзіба ў камуне Карльскуга ў цэнтральнай частцы Швэцыі. Пабудавана ў 18121815 гадох, на месцы, дзе яшчэ з 1639 існаваў невялічкі мэталюргічны завод. Сядзібаю валодала мэталюргічная кампанія Буфорс, якую ў 1894 узначаліў Альфрэд Нобэль. У верасьні 1894 кампанія перадала сядзібу ў распараджэньне свайго дырэктара, дзе ён і пражыў амаль да сваёй сьмерці ў 1896 г. Да 1972 сядзіба працягвала ўжывацца ў якасьці жылога памяшканьня.

Музэй Нобэля ў Карльскузе/Б’ёркбарн Альфрэда Нобэля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1978, пасьля капітальнага рэмонту, у сядзібе быў адкрыты музэй, які паказваў, як жыў А.Нобэль. Музэй Нобэля ў Карльскузе ўключае ў сябе Сядзібу Б’ёркбарн і лябараторыю Альфрэда Нобэля. Музэй зьяўляецца фундацыяй, фундатарамі якой ёсьць камуна Карльскуга, хімічны канцэрн AkzoNobel, абарончы канцэрн Saab Dynamics і Фундацыя Нобэля.

Выставы музэю распавядаюць пра А.Нобэля й яго жыцьцё. Уся ягоная бібліятэка знаходзіцца тамсама. Лябараторыя зьяўляецца рэканструкцыяй лябараторыі, у якой працаваў А.Нобэль. Для дзетак утвораны невялічкі навуковы цэнтар, г.зв. «Вынаходніцкая хатка» (па-швэдзку: Fiffiga huset). У былой стайні музэй ладзіць розныя канцэрты, выставы й іншыя культурныя мерапрыемствы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ragnar Sohlman, Ett testamente, Atlantis 2000

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]