Вікіпэдыя:Інтэрвікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інтэрві́кі (па-ангельску: interwiki) — мэханізм, які робіць мажлівай сувязь артыкулаў на адную тэму на розных мовах. Інтэрвікі зьмяшчаюцца ў левай бакавой панэлі загружанай старонкі.

Спасылкі на артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Вікізьвесткі[рэдагаваць крыніцу]

Са зьяўленьнем асобнага праекту Фундацыі Вікімэдыя пад назвай Вікізьвесткі інтэрвікі захоўваюцца там. Акрамя таго, у Вікізьвестках захоўваецца іншая інфармацыя, датычная тэмы артыкула.

Даданьне спасылак[рэдагаваць крыніцу]

Калі напісаны Вамі артыкул мае свае адпаведнікі ў іншых Вікіпэдыях, варта дадаць на адпаведную старонку Вікізьвестак спасылку на створаны артыкул. Націснуўшы ў Вікізьвестках кнопку «рэдагаваць», у самым нізе сьпісу інтэрвікі-спасылак вы ўбачыце два пустыя вокны для ўводу мовы і назвы артыкулу. У першым вакне ўпішыце код мовы («be_x_old»), у другім — назву створанага артыкулу. Пасьля гэтага націсьніце «захаваць».

Спасылка на элемэнт Вікізьвестак з інтэрвікамі да артыкулу

Каб трапіць на старонку Вікізьвестак, датычных вашага артыкулу, неабходна націснуць тэкст «Правіць спасылкі» ў левай панэлі інструмэнтаў пад сьпісам інтэрвікаў. Калі ж не зьвязаць старонку з элемэнтам Вікізьвестак, такой спасылкі ня будзе.

Калі пры захаваньні Вы бачыце паведамленьне «Спасылка … ужо выкарыстоўваецца элемэнтам Q…», гэта азначае, што ў Вікізьвестках ужо ёсьць элемэнт з артыкулам, спасылку на які Вы спрабуеце дадаць. У Вікізьвестках артыкул можа адносіцца толькі да аднаго элемэнту, таму неабходна:

  • Калі абодва элемэнты ідэнтычныя, іх трэба злучыць.
  • Калі элемэнты адрозьніваюцца (звычайна адзін з артыкулаў раскрывае шырэйшую тэму), дык злучаць іх нельга. Вікізьвесткі ня маюць мэханізмаў злучэньня блізкіх па тэме артыкулаў, але гэта можна зьдзейсьніць пры дапамозе ўнутраных спасылак у самім артыкуле.

Спасылкі на іншыя праекты фундацыі «Вікімэдыя»[рэдагаваць крыніцу]

Кожны праект Фонду Вікімэдыя таксама мае свой код, які зьмяшчаецца ў тэкставую спасылку перад моўным кодам праз двукроп’е. Поўны сьпіс магчымых перанакіраваньняў можна паглядзець на спэцыяльнай старонцы.

Коды паралельных праектаў[рэдагаваць крыніцу]

Калі моўны код не пазначаны, то спасылка вядзе на ангельскамоўны разьдзел.
* Таксама заўважце, што назву старонкі пасьля моўнага коду (калі такі ставіцца) пазначаць трэба абавязкова. Іначай вы трапіце на старонку з паведамленьнем аб памылцы ў ангельскамоўным разьдзеле.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]