Вагон мэтро тыпу Еж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Еж;Еж1
81-707, 81-708, 81-710
Вытворца Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод
Пэрыяд выпуску з 1969
Пэрыяд эксплюатацыі з 1970
Даўжыня 19210 мм
Шырыня 2700 мм
Вышыня 3695 мм
Хуткасьць 90 км/г
Паскарэньне/замядленьне 1,2/1,1 м/с2
Тып тормазу электрадынамічны
Магутнасьць ДК-108Г, 4x66/ДК-116А, 4x72 кВт
Дыямэтар колаў 780 мм
Пасажыраёмістасьць 264 чел.
Выкарыстоўваецца Маскоўскі мэтрапалітэн
Кіеўскі мэтрапалітэн
Тбіліскі мэтрапалітэн

Вагоны мэтрапалітэну тыпа Еж былі створаны на аснове вагонаў тыпу Е. Ва ўжытку дадзены тып вагонаў часта завуць «вожыкамі» (па-расейску: ёжиками).

Выпускаліся ў дзьвюх мадыфікацыях: Еж (сэрыя 81-707, могуць выкарыстоўвацца як галаўныя і прамежкавыя), Еж1 (сэрыя 81-708, палегчаны варыянт Еж — могуць выкарыстоўвацца толькі як прамежкавыя, для выкарыстаньня ў якасьці галаўных патрабуюць дадатковага абсталяваньня).

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Еж1 — прамежкавы вагон.
  • Еж2 — дасьледчы палепшаны варыянт.
  • Еж3 — вагон з больш магутнымі цягавымі рухавікамі ДК-116А гадзіннаю магутнасьцю 72 квт (супраць ранейшае 68 квт) і наяўнасьцю ў сілавога ланцуга тырыстарных рэґулятараў паслабленьня ўзрушанасьці для плаўнага кіраваньня токам узрушанасьці ТЭР пры тармажэньні на высокіх хуткасьцях.
  • Еж4 — прамежкавы вагон з пнэўматычнаю сыстэмаю.
  • Еж5 — галаўны вагон з пнэўматычнаю сыстэмаю.
  • Еж6 — прамежкавы вагон Еж3 для сыстэмы Д6.

Гісторыя Еж і Еж1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэль павінна была стаць пераходнай да вагонаў новага тыпу Ж, які так і не быў пабудаваны. Выраблялася з 1970 па 1973 год. Нумары вагонаў Еж і Еж1:5101 - 5601. У адрозьненьне ад Е, усе пасажырскія дзьверы у яго былі зрушаны ў бок кабіны машыніста, што дазволіла замест маленькіх сядушкаў у тарцах вагона ўсталяваць у яго хваставой частцы паўнавартасныя трохмясцовыя. Першы вагон Вожык быў выпушчаны ў 1970 г. і атрымаў №5001.

Спачатку ўсе вагоны Еж выпускаліся з поўным камплектам абсталяваньня для кіраваньня цягніком, аднак неўзабаве пасьля пачатку вытворчасьці было прынята рашэньне пра выпуск часткі вагонаў з кабінаю машыніста, але без часткі абсталяваньня для кіраваньня цягніком. Гэтыя вагоны атрымалі індэкс Еж1 і сталі выкарыстоўвацца толькі як прамежкавыя, аднак у выпадку недахопу галаўных вагонаў іх без працы можна было даабсталяваць да ўзроўню Еж. .

Эксплюатацыя Еж і Еж1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час эксплюатуюцца ў Кіеўскім мэтрапалітэне на Сьвятошынска-Броварскай лініі і ў Тбіліскім на Ахмэтэлі-Варкецільскай. У Маскоўскім мэтрапалітэне з 9 жніўня 2010 году рэгулярная эксплюатацыя вагонаў Еж і Еж1, за выключэньнем Таганска-Чырвонапрэсьненскай лініі, спынена. Заменены на вагоны 81-740.1/81-741.1 на Філеўскай лініі і на вагоны 81-740.1/81-741.1 і 81-740.4/81-741.4 на Арбацка-Пакроўскай лініі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]