Вадзім Дзеружынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзеружынскі.

Вадзі́м Уладзі́меравіч Дзеружы́нскі (нар. ў 1965 годзе, Растоў-на-Доне; псэўданімы: Вадзі́м Растоў, Арцём Дзяні́кін) — беларускі журналіст і публіцыст.

З 1977 году жыве ў Менску. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня (РВСП). Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Працаваў перакладчыкам у Баўгарыі, пяць гадоў быў радцам Аналітычнага кіраваньня Выканаўчага Сакратарыяту СНД у Менску.

З 1998 году — галоўны рэдактар і сувыдавец «Аналитической газеты „Секретные исследования“». Аўтар кнігаў на тэмы непазнанага і альтэрнатыўнай гісторыі — «Энциклопедия аномальных явлений» (2008), «Теория заговора» (2009), «Тайны беларуской истории» (2009), «Забытая Беларусь» (2012) і іншых[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Асабістая палічка Вадзіма Дзеружынскага на oz.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]