Вадзім Курловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадзім Курловіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1992(1992-10-30)[1][2][3] (31 год)
Рост 176 см
Вага 69 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 БАТЭ 8 (0)
2013 Віцебск 13 (4)
2013 Дынама Берасьце 12 (1)
2014—2015 Дынама Берасьце 41 (4)
2015—2016 Слуцак 18 (0)
2016 Мікашэвічы 15 (0)
2017—2019 Славія Мазыр 68 (7)
2020—2021 Спадарожнік 39 (4)
2022 Шахцёр Петрыкаў 24 (10)
2023 Нафтан 27 (0)
2024—4 Слуцак 1 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Вадзім Курловіч (нарадзіўся 30 кастрычніка 1992 году, Мікашэвічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец мікашэвіцкага футболу, выступаў за дубль мясцовага клюбу «Граніт». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 году пачаў трапляць у асноўную каманду, аднак зачапіцца за асноўны склад ня здолеў.

У красавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Віцебск» да 10 сьнежня 2013 году[5]. У канцы ліпеня 2013 году арэнда ў «Віцебску» была датэрмінова скасаваная, а Курловіч аддадзены ў арэнду ў берасьцейскае «Дынама» да канца сэзону[6], дзе стала выступаў ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лютым 2014 году падпісаў паўнавартасны кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[7]. У ліпені 2015 году перайшоў у «Слуцак»[8]. У слуцкім клюбе пераважна выходзіў на замену. У наступны сэзон ня даў рады ў клюбы, у выніку чаго ў ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[9]. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасьля вылету з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2017 году. На наступны год дапамог мазырчукам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выходзіўшы на замену ў канцы сустрэчы. Часам заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году пакінуў «Славію»[11].

У сакавіку 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы і дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 году, калі клюб зьняўся з турніру. У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу. Замацаваўся ў пачатковым складзе, за сэзон 2022 году адзначыўшыся 10 галамі і 12 галявымі перадачамі. У студзені 2023 году зышоў з «Шахцёру»[13]. У лютым 2023 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[14]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцка»[15].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 10 0
Слуцак 9 0
2016 Найвышэйшая ліга 9 0
Граніт 15 0
Славія Мазыр 2017 Найвышэйшая ліга 26 3
2018 Першая ліга 27 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Vadim Kurlovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Vadim Kurlovich // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Vadim Kurlovich // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vadim_kurlovich/
  5. ^ Вадим Курлович арендован «Витебском» у БАТЭ. «Прессбол» (рас.)
  6. ^ Вадим Курлович покинул «Витебск» и присоединится к «Динамо» из Бреста. «Прессбол» (рас.)
  7. ^ Денис Ковалевский и Вадим Курлович подписали контракты с брестским «Динамо». Football.by (рас.)
  8. ^ Вадим Курлович сменил брестское «Динамо» на «Слуцк» (рас.)
  9. ^ Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (рас.)
  10. ^ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со «Славией» (рас.)
  11. ^ Курлович покинул "Славию" (рас.)
  12. ^ Курлович пополнил ряды "Нафтана" (рас.)
  13. ^ Курлович и Лецкевич покинули петриковский "Шахтер" (рас.)
  14. ^ Курлович пополнил ряды "Нафтана" (рас.)
  15. ^ Вадим Курлович вернулся в "Слуцк" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]