Вайнахі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вайнаскі ваяр дзевятнаццатага стагодзьдзя.

Вайна́хі, вайна́х, на́скія наро́ды — народная супольнасьць у паўночным Каўказе й на поўначы Грузіі) — чачэнцы (нохчій, нохчой, «н{уо}хчой»), інгушы (галгай) и бадзбійцы (бацой). Гавораць на блізкіх наскіх мовах. Агульная колькасьць больш за два мільёна чалавек.

Агульныя веды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайнахі адносяцца да ўсходняй галіне каўкаскай моўнай сямьі. На працягу часу шмат вайнахаў растварыліся сярод іншых народаў. Невялічкая частка дала аснову для ўзьнікненьня народаў — чачэнцы й інгушы.

Некаторыя паданьні аб паходжаньні вайнахаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Вайнахі старажытны карэнны народ Каўказа. Іх цар меў імя «Каўказ», ад імя якога і пайшла назва Каўказ. У Грузіі ёсьць паданьне аб тым, што Каўказ і яго брат Лек (ен жа продак лязьгін) засялілі бязьлюдныя землі ад паўночнага Каўказа да вусьця ракі Волгі.
  2. Вайнахі паходзяць ад зьбеглага сырыйца Шама, які некаторы час жыў у Грузіі, але потым пайшоў жыць у горную Чачэнію ў мястэчка Нашх.
  3. Частка вайнахаў паходзяць зь вёскі Нашх, якая сімбалізуе саманазву — нохчі. Лічыцца, што да дваццатага стагодзьдзя ў вёсцы быў вялікі кацёл, зроблены зь медных пласьцінаў. На іх былі напісаны ўсе вайнаскія роды. Пры спрорах аб чысьціны свайго паходжаньня кацёл выконваў ролю доказу для прыналежнасьці да вайнаскага народу.
Астатні паганскі сьвятар Інгушэтыі Элмарз Хаджы Хаўціеў з праўнучкай (вёска Шоані, Інгушэтыя, 1921 год)