Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вайна 16541667 гадоў, Трынаццацігадовая вайна, (Крывавы) Патоп, Невядомая вайна — адна з самых стратных войнаў на тэрыторыі Беларусі. Удзельнічалі: Расея, Рэч Паспалітая, Швэцыя.

Кампанія 1654 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзівіл намагаўся разьбіць маскоўскія аддзелы паасобку — на злучэньне зь Якавам Чаркаскім сьпяшаўся ваявода Трубяцкой. 12 жніўня 1654 адбылася бітва пад Шкловам, дзе літоўскія войскі начале зь Янушам Радзівілам разьбілі маскоўскае войска Якава Чаркаскага. Пасьля, каб пазьбегнуць новай сутычкі зь пераўзыходзячымі сіламі, ліцьвіны пачалі адыход. Па меркаваньні расейскіх гісторыкаў, перамогу атрымалі маскоўцы.

Войскі Трубяцкога і Чаркаскага аб’ядналіся і пачалі перасьлед Радзівіла. 13 жніўня да літоўцаў прыбыла дапамога ад князя Багуслава Радзівіла і Юрыя Нямірыча — 2500 жаўнераў. Януш Радзівіл здолеў аб’яднацца пад Галоўчынам з аддзеламі Гасеўскага і адысьці да Бялынічаў, а потым скіравацца да Барысава. Аднак яго ўжо насьцігала войска Трубяцкога, і 24 жніўня адбылася навязаная Радзівілу бітва пад Шапялевічамі, у якой літоўскае войска пацярпела першую паразу за апошнія 30 гадоў ад нашмат пераўзыходзячага маскоўскага войска.

Кампанія 1655 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія 1660 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 чэрвеня 1660 адбылася вырашальная бітва пад Палонкай, пад час якой аб’яднанае войска ВКЛ і Кароны на чале з ваяводам рускім Стэфанам Чарнецкім і гетманам вялікім літоўскім Паўлам Янам Сапегаю разграміла маскоўскае войска пад камандаю Івана Хаванскага. Перамога сарвала маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замку і прывяла да вызваленьня земляў ВКЛ па Дняпро на ўсходзе і Дзьвіне на поўначы.

Замірэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1661 годзе Аўгуст Мэербэрг адпраўлены імпэратарам Леапольдам I амбасадарам у Масковію з мэтай садзейнічаць заключэньню міру з Рэччу Паспалітай.

Вайна скончылася 30 студзеня 1667, калі было падпісана Андрусаўскае замірэньне, паводле якога Смаленск назаўсёды адышоў ад беларускіх земляў да Расеі. Камісары Вялікага Княства, з аднаго боку, і расейскія царскія паслы, з другога, у вёсцы Андрусава, што паміж Смаленскам і Мсьціславам, падпісалі дамову аб замірэньні тэрмінам на 13 з паловай гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]