Вайна за незалежнасьць Летувы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вайна́ за незале́жнасьць Летувы́ — войны Летувы з бальшавіцкай Расеяй (сьнежань 1918 — жнівень 1919), бермантаўцамі (чэрвень 1919 — сьнежань 1919) і Польшчай (жнівень 1920 — лістапада 1920).

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя ВКЛ, а зь ёй і Летувы, адышла да Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі пачаўся адраджэнцкі рух з мэтаю стварэньня нацыянальнае дзяржавы. У Першую сусьветную вайну тэрыторыя Летувы апынулася пад нямецкай акупацыяй.

У гэты момант, 16 лютага 1918 Летувіская рада прыняла Акт аднаўленьня незалежнасьці, якім дэкляравала ўласнае права на самавызначэньне. Немцы, якія спачатку не ўспрынялі стварэньне на акупаванай тэрыторыі новай дзяржавы, 23 сакавіка 1918 прызналі яе, бо разьлічвалі на стварэньне шэрагу сатэлітных дзяржаваў (Мітэльэўропы). Аднак немцы не дазволілі стварэньне летувіскага войска, паліцыі і дзяржаўных установаў. 11 лістапада 1918 Нямеччына падпісала замірэньне на Заходнім фронце, што азначала для яе паразу ў вайне і страту кантролю над Летувой у тым ліку. Адразу быў сфармаваны нацыянальны ўрад на чале з Аўгустынасам Вальдэмарасам.

23 лістапада 1918 року пачалося стварэньне нацыянальнага войска, аднак з-за недахопу сродкаў, узбраеньняў і каманднага складу гэты працэс зацягнуўся. 20 сьнежня Антанас Сьмятона і Аўгустынас Вальдэмарас зьвярнуліся па дапамогу да Нямеччыны, якая да канца году сплаціла Летуве сто мільёнаў марак у якасьці рэпарацыяў. Тым часам у адсутнасьць абодвух лідэраў Тарыба адправіла кабінэт Вальдэмараса ў адстаўку; новым прэм’ер-міністрам стаў Мікалас Сьляжавічус. Празь некалькі дзён пасьля сфармаваньня ўраду ёй выдаў адозву з заклікам да абароны радзімы. Дабраахвотнікам-вайскоўцам было паабяцанае бяскоштнае наданьне зямлі.

Нямеччына, якая абавязалася паводле ўмоваў замірэньня падтрымліваць незалежнасьць Летувы, дапамагала ў арганізацыі добраахвотніцкіх адзінак на летувіскай тэрыторыі, аднак гэтых намаганьняў было недастаткова. Пачаўся набор добраахвотнікаў і ў Нямеччыне, першыя аддзелы пачалі прыбываць адтуль у студзені 1919 року. Акрамя стварэньня добраахвотніцкіх батальёнаў, 5 сакавіка была абвешчаная мабілізацыя. Напрыканцы лета летувіскае войска налічвала каля 8000 чалавек.

Вайна з бальшавікамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Летувіска-савецкая вайна
Летувіска-савецкая вайна
Вайна за незалежнасьць Летувы
Дата: сьнежань 1918 — жнівень 1919
Месца: Летува
Вынік: Перамога Летувы
Супернікі
Летува Летува
Фрайкор
Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Расейская СФСР
Сьцяг Беларусі ЛітБел
Камандуючыя
Сыльвэстар ЖукоўскіВінцас Міцкявічус-Капсукас
Колькасьць
Сьцяг Летувы 8000 летувісаў
10 000 нямецкіх дабраахвотнікаў
20 000
Наступ бальшавікоў (чырвоныя стрэлкі). Чырвонай лініяй паказаны бальшавіцкі фронт у студзені 1919 року.

У лістападзе 1918 року сьпярша Нямеччына, а пасьля й Савецкая Расея анулявалі ўмовы Берасьцейскага міру. З мэтаю распаўсюду сусьветнай пралетарскай рэвалюцыі бальшавікі напалі на Летуву падобным чынам, як гэта адбылося з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусяй, Грузіяй і Ўкраінай.

8 сьнежня 1918 у Вільні быў створаны часовы рэвалюцыйны ўрад на чале зь Вінцасам Міцкявічусам-Капсукасам, складзены выключна з бальшавікоў. На наступны дзень быў створаны савет рабочых дэпутатаў.

Пасьля сыходу немцаў зь Вільні яе 5 студзеня 1919 заняла Чырвоная армія. 1 студзеня мясцовыя камуністы захапілі ўладу ў Шаўлях. 18 студзеня была падпісаная савецка-нямецкая дамова пра дэмаркацыю мяжы, якая спыніла наступ бальшавікоў на Коўна.

Нямецкія добраахвотнікі разьмясьціліся ўздоўж лініі ГорадняКашадары — Коўна, дапамогшы спыніць наступ Чырвонай арміі пад Кейданамі. 10 лютага была адбітая Шэта, што ўзьняло баявы дух летувіскага войска. Яно здолела адваяваць таксама Езну, пасьля чаго быў разьбіты 7-ы стралковы полк бальшавікоў.

12 лютага бальшавікі пачалі наступ на Аліту. Падчас гэтай бітвы загінуў першы летувіскі афіцэр. Пасьля страты камандзіра 1-ы пяхотны полк адступіў да Мар’ямпалю, а Аліта была адбітая нямецкімі войскамі ўночы з 14 на 15 лютага.

Наступ польскіх (сінія стрэлкі), летувіскіх (фіялетавыя), латыска-нямецкіх (белыя стрэлкі з захаду) і эстонска-латыскіх (белыя стрэлкі з поўначы) сілаў. Сіняй лініяй паказаны польскі фронт у траўні 1920.

Набліжэньне бальшавікоў да Ўсходняй Прусіі занепакоіла Нямеччыну, таму дзеля падмацаваньня яна накіравала валянтэрскую брыгаду на адбіцьцё чыгункі, якая злучала Ліепаю, Мажэйкі, Радзівілішкі і Кейданы. У канцы лютага летувіскія партызаны пры падтрымцы нямецкай артылерыі ўзялі Мажэйкі і Сяды, адкінуўшы ворага да Куршанаў. 27 лютага 1919 валянтэры і партызаны разьбілі полк латыскіх стралкоў пад Лукнікамі(lt). 7 сакавіка былі ўзятыя Куршаны, 11 сакавіка — Шаўлі, наступнага дня — Радзівілішкі. 14 сакавіка летувіскія партызаны і немцы захапілі Шадаў.

Разьмешчаны ў Кейданах валянтэрскі полк у сакавіку зьдзейсьніў некалькі вылазак у суседнія мястэчкі, захапіўшы Рэміголу, Трускаў(lt) і Кракінаў(lt), аднак яны неўзабаве былі вернутыя бальшавікамі. За шэраг пасьпяховых апэрацыяў 22 сакавіка полк атрымаў званьне Асобнага панявескага добраахвотніцкага палку. Тым часам у дэмаралізаваных бальшавіцкіх частках у Панявежы і Купішках адбыліся бунты, якія атрымалася здушыць толькі выклікам падмацаваньня з суседняе Латвіі. Бальшавікі нават пакінулі Панявеж, аднак вярнулі яго 4 красавіка.

У красавіку летувіская армія пачала наступ у бок Вільні, заняўшы Жосьлі і Еўе, аднак наступ быў спынены 8 красавіка. Тым часам 19 красавіка ў Вільню ўвайшлі польскія сілы, якія змусілі бальшавікоў адысьці з поўдню Вяльлі. Летувісы атрымалі магчымасьць вызваліць войскі на паўночным усходзе краіны, і да 3 траўня Асобны панявескі дабраахвотніцкі полк пры падтрымцы 18-га палку саксонскіх дабраахвотнікаў захапіў Сесікі(lt), Аткочы(lt) і Дзявалтаў.

З пачаткам мабілізацыі павялічылася баяздольнасьць летувіскага войска, адбылася ейная рэарганізацыя, і штаб заплянаваў наступальную апэрацыю з мэтаю выбіць бальшавіцкае войска. 17 траўня ў ходзе першай апэрацыі былі заваяваныя Курклі(lt); за імі наступавалі Анікшты, Скемяны(lt) і Аланта(lt) (усе — 19 траўня). 22 траўня летувісы пачалі наступ на Ўцяну, аднак сустрэлі адпор. Паўторны наступ пачаўся 31 траўня, і 2 чэрвеня Ўцяна была ўзятая.

Другі кірунак атакі летувіскага войска разьвіваўся з 18 траўня ў бок Панявежу. 19 траўня былі ўзятыя Панявеж і Рогаў(lt), 25 траўня — Субоч, 20 траўня — Ракішкі, 1 чэрвеня — Купішкі. Наступ працягнуўся, і 10 чэрвеня летувісы выйшлі на тэрыторыю, кантраляваную латыскімі партызанамі.

У канцы жніўня Чырвоная армія пацярпела паразу пад Езяросамі. 2 кастрычніка было ўзятае прадмесьце Дзьвінску Грыва. Летувіскае войска спыніла наступ на Дзьвіне ля мяжы з Латвіяй. ЛітБел фактычна перастаў існаваць.

12 ліпеня 1920 у Маскве было падпісанае летувіска-расейскае мірнае пагадненьне, паводле якога Расея прызнавала незалежнасьць Латвіі і ейнае права на Віленскі край. Польшча і Беларуская Народная Рэспубліка не пагадзіліся з гэтымі ўмовамі.

Вайна зь бермантаўцамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайна зь бермантаўцамі
Вайна за незалежнасьць Летувы
Дата: 26 ліпеня — 15 сьнежня 1919
Месца: Летува
Вынік: Перамога Летувы
Супернікі
Летува Летува
Фрайкор
Заходняя добраахвотніцкая армія
Камандуючыя
Казіс ЛадыгаПавал Бермант-Авалаў
Колькасьць
20 000 чалавек52 000 чалавек[1]

Пасьля паразы Нямеччыны ў вайне на тэрыторыі Латвіі дзейнічала Заходняя добраахвотніцкая армія Паўла Берманта, інакш вядомая як «бермантаўцы», складзеная з расейскіх ваеннапалонных, якія паабяцалі ваяваць супраць бальшавікаў, да якх далучыліся чальцы фрайкору з Латвіі і Летувы[2]. Афіцыйна гэтая армія падтрымлівала ў Грамадзянскай вайне Калчака, аднак фактычна ейным заданьнем было ўтрыманьне кантролю над тэрыторыямі, страчанымі Нямеччынай у вайне[3].

У чэрвені 1919 року бермантаўцы перайшлі латвійска-летувіскую мяжу і захапілі места Куршаны. На той час летувісы змагаліся з бальшавікамі, таму да кастрычніка пад кантроль бермантаўцаў перайшлі вялікія тэрыторыі ў Жамойці, уключаючы Шаўлі, Біржы і Радзівілішкі. У захопленых местах бермантаўцы ўводзілі мовай справаводзтва расейскую[4], рабавалі і абкрадалі мясцовае насельніцтва, якое дзеля абароны пачало арганізоўвацца ў партызанскія групоўкі.

З кастрычніка 1919 пачаліся сутычкі летувіскага войска зь бермантаўцамі; 21 і 22 лістапада яны атрымалі перамогі пад Радзівілішкамі, здабыўшы мноства трафэяў, у тым ліку 30 самалётаў і 10 гарматаў[2]. На гэтым сутычкі спыніліся пасьля ўмяшальніцтва прадстаўніка Антанты, францускага генэрала Анры Нісэля[4]. Да 15 сьнежня Заходняя добраахвотніцкая армія была выведзеная зь Летувы.

Вайна з Польшчай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Летувіска-польская вайна

Бунт Жалігоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бунт Жалігоўскага

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lieutenant Colonel Jaan Maide II // Ülevaade Eesti Vabadussõjast (Overview of Estonian War of Independence 1918–1920). — Estonian Defence League, 1933.
  2. ^ а б Bermondtists // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Juozas Kapočius. — Boston, Massachusetts: 1970—1978 Т. I. — С. 335—336.
  3. ^ Rūstis Kamuntavičius, Vaida Kamuntavičienė, Remigijus Civinskas, Kastytis Antanaitis. Lietuvos istorija 11–12 klasėms. — Vilnius: Vaga, 2001. — С. 354—355. — ISBN 5-415-01502-7
  4. ^ а б Alfonsas Eidintas, Vytautas Žalys, Alfred Erich Senn. Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918—1940 / Edvardas Tuskenis. — Paperback. — New York: St. Martin's Press, September 1999. — С. 38—39. — ISBN 0-312-22458-3